Чорныя Браты
Чорныя Браты (руск.: Чёрные Братья) — астравы ў Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзяць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 33,8 км²[1]. Геаграфія і прыродаАрхіпелаг мае вулканічнае паходжанне і складаецца з трох астравоў (Чырпой, Брат-Чырпоеў і Марская Выдра) і скал. На востраве Чырпой знаходзяцца актыўныя вулканы Чорнага (691 м) і Сноу (396 м). Вулкан Чорнага вывяргаўся ў 1712 і 1857 гг., а вулкан Сноу — у 1811, 1879, 1960, 1982 гг. Берагі скалістыя. Крыніц пітной вады няма. Расліннасць прадстаўлена пераважна хмызнякамі і травамі. Астравы насяляюць некалькі відаў птушак, грызуны, лісы, ластаногія. ГісторыяДа прыходу японцаў і рускіх Чорныя Браты былі населены айнамі. На іх мове астравы называліся Чылі-а-лі па назве адной з марскіх птушак. У 1644 г. яны былі ўпершыню апісаны японцамі, а ў 1770 г. даследаваны рускімі казакамі на чале з сотнікам Чорным, імя якога пазней атрымалі. У 1875—1945 гг. Чорныя Браты ўваходзілі ў склад Японіі. Айны былі пераселены японцамі на поўдзень Курыльскіх астравоў. На Чорных Братах праводзіліся вопыты па развядзенню ліс. У 1946 г. афіцыйны далучаны да Расійскай федэрацыі. Зараз астравы ненаселены. ЗноскіСпасылкіПамылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia