Востраў Палонскага
Востраў Палонскага (руск.: Полонского, яп.: 多楽島) — востраў у Малой градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. На востраў таксама прэтэндуе Японія. Плошча — 11,57 км². Мае вулканічнае паходжанне. Вышыня паверхні да 18 м, значная частка забалочана. На поўдні вылучаюцца 2 возеры. Пакрыты травяной і хмызняковай расліннасцю. На ўзбярэжжы ёсць пясчаныя пляжы. Айны называлі востраў Палонскага Тарара вука («скураны рамень»). У 1875—1945 гг. належаў Японіі. У гэты перыяд на востраве існавала некалькі рыбацкіх паселішчаў, жыло 1457 чал. У 1945 г. заняты савецкімі войскамі і пазней уключаны ў склад РСФСР. На востраве захаваліся рэшткі двух японскіх і аднаго савецкага паселішчаў. У нашы дні ненаселены. З’яўляецца часткай прыроднага заказніка «Малыя Курылы». Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia