Чырвонагаловы каралёк
Чырвонагаловы каралёк (Regulus ignicapillus) — дробная пеўчая птушка сямейства каральковых атрада вераб’інападобных. АпісаннеДаўжыня цела 9 см, размах крылаў 13-16 см. Вельмi падобны да жоўтагаловага каралька (верх крыху цямнейшы, нiз больш светлы), адрознiваецца па белым брыве i чорнай палосцы праз вока. У маладых яны не тaкiя выразныя. Песня на адной вышыні i ў аднолькавым тэмпе (канцоўка крыху больш высокая) — «сi-сi-сi-сi-сiйа», позыў больш гучны i нiзкі, чым у жоўтагаловага каралька. ПашырэннеАрэал: Паўднёвая, Цэнтральная і Заходняя Еўропа, Малая Азія, захад Каўказа, паўночны захад Афрыкі. Насяляе вялікія лясныя комплексы вільготных сасновых бароў з невялікай колькасцю елак і лісцевых дрэў. На поўдні Iспанii i ў Паўночнай Афрыцы жыве ў дубовых лясах. Сярод біятопаў паркi, сады, купiны дрэў сярод палёў. У паўночнай частцы арэала пералётны, у паўднёвай частцы — аселы. На Беларусі вельмі рэдкі залётны і, магчыма, гняздуючы на крайнім захадзе від. Асаблівасці біялогііГняздо ладзіць, як правiла, на канцы галiнкi хваёвага дрэва; калi няма хваёвых дрэў, выкарыстоўвае дубы, вербы i нават ядловец. Дыяметр 10,5-11,5 см, вышыня 7-8 см, дыяметр адтуліны 2,5-3,5 см. Яйкі (7-11, да 12) авальныя, з адным вузейшым канцом, светла-карычневыя або ружова-карычневыя. Плямы вельмі дробныя, чырвона-карычневыя (часта на шырокім канцы ўтвараюць вянок). Памеры: 13,5 х 10,5 мм. ПадвідыПадвіды:
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia