Чырвоная Зара (Хойніцкі раён)
Чырво́ная Зара́[1][2] (трансліт.: Čyrvonaja Zara, руск.: Чирвоная Заря) — былы пасёлак у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Паселіцкага сельсавета. Гісторыя![]() ![]() ![]() На тапаграфічнай карце Мінскай губерні А. К. Фіцінгофа 1846 года на месцы будучага пасёлка савецкіх часоў Чырвоная Зара паказаны фальварак Карнеліянаў. Але, паводле Віктара Гілеўскага, у метрычных кнігах Мікуліцкай царквы гэты фальварак згаданы яшчэ ў 1839 годзе, калі там нарадзіўся Канстанцін, сын Ігнацыя Ігнацыевага і Аляксандры Іванавай з роду брагінскіх Скараходаў Стравінскіх[3]. Ёсць звестка пра Карнеліянаў і ў метрычных кнігах Астраглядаўскага касцёла на кастрычнік 1849 года: тут ва ўзросце 68 гадоў памёр шляхетны Ігнацы, сын Адама, Стравінскі, пахаваны ксяндзом Францішкам Пазняком на парафіяльных могілках[4]. Нябожчык быў дзедам Фёдара Ігнацыевіча Стравінскага, артыста Марыінскага тэатра ў Пецярбургу, і прадзедам кампазітара Ігара Фёдаравіча Стравінскага[5]. Пасёлак заснаваны ў 1920-я гады перасяленцамі з суседніх вёсак на былых фальваркавых землях. У 1930 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. — 52 жыхары. У складзе калгаса «Бальшавік» (цэнтральная сядзіба ў вёсцы Веляцін). Ліквідаваны 2 лістапада 2009 года[6]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia