Чытальнік (фільм)

ЧытальнікM:
англ.: The Reader
Жанры рамантычны фільм[3][4][…], драматычны фільм[5][6][…], гісторыя сталення, турэмны фільм[d] і экранізацыя рамана[d]
Рэжысёр
Прадзюсары
На аснове The Reader[d][7]
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператары
Кампазітар
Кінакампаніі Babelsberg Film GmbH[d][14] і The Weinstein Company[d]
Працягласць 124 ± 1 хв.
Краіны
Мовы англійская і грэчаская мова
Год 2008, 23 красавіка 2009[1] і 26 лютага 2009[2]
IMDb ID 0976051
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Чытальнік» (англ.: The Reader) — драма рэжысёра Стывена Долдры паводле аднайменнага рамана-бестсэлера пісьменніка Бернхарда Шлінка, які ўваходзіў у спісы самых папулярных кніг газеты The New York Times. Фільм прысвечаны памяці прадзюсараў фільма Сідні Полака і Энтані Мінгелы, якія памерлі падчас працы над фільмам.

Прэм’ера фільма адбылася ў снежні 2008 года.

Сюжэт

Апавяданне, якое вядзецца ад асобы Міхаэля (Майкла) Берга, ахоплівае амаль саракагадовы перыяд. Пачынаецца яно ў 1958 годзе ў Заходняй Германіі, у правінцыйным гарадку Нойштаце. Далей — праз восем гадоў — яно пераносіцца ў Гейдэльберг, дзе Міхаэль вывучае юрыспрудэнцыю. Заключная частка гісторыі адбываецца ў 1990-я гады.

Малады Міхаэль Берг, хлапчук пятнаццаці гадоў, па дарозе са школы захворвае. Адзіным чалавекам, які прапануе яму дапамогу і даводзіць да дома, кандуктар трамвая, трыццацішасцігадовая Ханна Шміц. Праз тры месяцы самаадчуванне Міхаэля паляпшаецца, і ён прыходзіць да сваёй выратавальніцы, каб аддзячыць ёй — не ў апошнюю чаргу і па загадзе ўласнай маці.

Хлопчыка неадольна цягне да гэтай дарослай жанчыны, на наступны дзень ён зноў вяртаецца ў яе кватэру. Ханна просіць дапамагчы ёй па гаспадарцы. Затым прапануе выпацканаму Міхаэлю памыцца ў ванне, потым яны займаюцца каханнем. Таемны раман імкліва ўспыхвае, умілаваныя праводзяць разам, і Ханна час ад часу просіць Міхаэля пачытаць ёй кнігі, сама кожны раз чамусьці адмаўляючыся чытаць іх. Але праз некалькі месяцаў Міхаэль высвятляе, што яго каханая знікла, пакінуўшы пустую кватэру.

Праходзіць восем гадоў. Міхаэль вучыцца на юрыдычным факультэце і прысутнічае на паказальным працэсе ў судзе. Да свайго жаху, сярод падсудных ён пазнае Ханну. Яго былая каханая абвінавачваецца ў тым, што працавала наглядчыцай у Асвенціме і падчас бамбёжкі і распачатага ўслед за ёй пажару не адчыніла дзверы 300 яўрэйскім жанчынам, якія хаваліся ў царкве і жыўцом там згарэлі. Іншыя наглядчыцы падчас суда спрабуюць зваліць большую частку віны на яе, кажучы, што Ханна была іх начальніцай, і пацвярджаючы гэта рапартам, быццам бы напісаным Ханнай. Нечакана, успомніўшы пра свае чытанні кніг для Ханны, Міхаэль разумее, што тая была зусім непісьменная і, такім чынам, не магла напісаць гэты дакумент. Гэта азначае, што віна Ханны не перавышае віны іншых наглядчыц, якіх суд прысудзіў да менш працяглых тэрмінаў зняволення. Ханна ж асуджаная на пажыццёвае зняволенне. У Міхаэля, такім чынам, з’яўляецца магчымасць дапамагчы сваёй былой каханай. Ён нават запісваецца на спатканне з ёй у турме, але на палове дарогі разварочваецца і вяртаецца дадому.

Пасля разводу з жонкай і візіту ў родны горад праз дзесяць гадоў Міхаэль пачынае начытваць на магнітафон некаторыя кнігі, якія ён чытаў Ханне ў мінулым. Запісы гэтых кніг ён адпраўляе ёй у турму. Ханна, слухаючы запіс апавядання «Дама з сабачкам», супастаўляе яе з тэкстам кнігі, якую ўзяла ў турэмнай бібліятэцы, і, такім чынам, паступова вучыцца чытаць і пісаць. У фільме ёсць і іншыя адсылкі да гэтага чэхаўскага апавядання.

Праходзяць гады. Міхаэль па-ранейшаму пасылае Ханне пасылкі, але не адказвае на яе лісты. Праз 20 гадоў прымаецца рашэнне аб вызваленні Ханны. Міхаэль аказваецца адзіным яе знаёмым, здольным падтрымаць на волі, дапамагчы з жытлом і працай. Яны сустракаюцца ў турэмнай сталовай пасля дваццацівасьмігадовага расстання. Ханну хвалюе яго стаўленне да яе, а Міхаэля — яе раскаянне ў злачынстве супраць чалавецтва. За дзень да выхаду з турмы Ханну знаходзяць у камеры павешанай. Перад самагубствам яна завяшчае грошы, заробленыя за час зняволення, адзінай пакінутай у жывых вязні канцлагера, сведцы і ахвяры яе злачынстваў, Ілане Мазер. Міхаэль наведвае камеру Ханны пасля яе смерці, бачыць кнігі, прачытаныя ёю, і атрымлівае ад турэмнай адміністрацыі грошы, адпісаныя Ханнай. Ён прыбывае ў Нью-Ёрк і спрабуе перадаць іх той самай дзяўчыне, але яна адмаўляецца прыняць грошы Ханны, бо прыняцце іх будзе азначаць дараванне. Міхаэль прапануе перавесці грошы ў які-небудзь габрэйскі фонд па барацьбе з непісьменнасцю ад імя Ханны. Міс Мазер не пярэчыць, але ў адказ тлумачыць, што ў яўрэяў без сумнення знойдзецца мноства фондаў, акрамя тых, што змагаецца з непісьменнасцю і прапануе яму самому знайсці прыдатны фонд і зрабіць ахвяраванне. Пры гэтым яна пакідае сабе бляшанку, у якой Ханна захоўвала грошы: гэтая бляшанка нагадала ёй тую, што была ў яе калісьці ў дзяцінстве.

У самым фінале Міхаэль Берг наведвае магілу Ханны Шміц разам са сваёй дачкой і расказвае ёй гэтую гісторыю.

У ролях

Зноскі

  1. http://nmhh.hu/dokumentum/158984/2009_filmbemutatok_osszes.xls
  2. http://www.kinokalender.com/film6917_der-vorleser.html Праверана 14 лістапада 2017.
  3. а б в http://www.filmaffinity.com/es/film331584.html Праверана 1 мая 2016.
  4. а б http://www.imdb.com/title/tt0976051/ Праверана 1 мая 2016.
  5. http://www.nytimes.com/2008/12/10/movies/10read.html Праверана 1 мая 2016.
  6. http://www.nytimes.com/2008/12/10/movies/10read.html?_r=0 Праверана 1 мая 2016.
  7. https://www.berlinale.de/de/2009/programm/20090095.html / Hrsg.: Internationale Filmfestspiele Berlin Праверана 30 лістапада 2023.
  8. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао ап ар ас ат ау http://www.imdb.com/title/tt0976051/fullcredits?ref_=tt_ov_st_sm Праверана 1 мая 2016.
  9. а б http://www.metacritic.com/movie/the-reader Праверана 1 мая 2016.
  10. а б в г д е ё ж з і http://www.bbfc.co.uk/releases/reader-film Праверана 1 мая 2016.
  11. Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  12. http://www.nytimes.com/movies/movie/440511/The-Reader/awards
  13. http://www.nytimes.com/movies/movie/440511/The-Reader/details
  14. filmportal.de — 2005. Праверана 21 кастрычніка 2020.
  15. http://www.nytimes.com/2014/08/01/books/what-we-see-when-we-read-by-peter-mendelsund.html
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya