Чэмпіяна́т Еўро́пы па біятло́не (поўная назва — Адкрыты чэмпіянат Еўропы па біятлоне) — кантынентальныя біятлонныя спаборніцтвы, якія праходзяць з 1994 года. З сезона 2009/2010 чэмпіянаты Еўропы ўключаюць у сябе выступленні ў спрынце, гонцы пераследвання і індывідуальнай гонцы ў мужчын, жанчын, юніёраў і юніёрак, а таксама выступленні ў эстафетах у мужчын і жанчын, і змешанай эстафеце ў юніёраў і юніёрак. Такім чынам, усяго на дадзеных спаборніцтвах разыгрываюцца 15 камплектаў медалёў. З 2009 па 2014 год да чэмпіянату Еўропы дапускаліся дарослыя спартсмены не старэйшыя за 26 гадоў на пачатак года, пачынаючы з чэмпіянату 2015 года ўзроставыя абмежаванні для дарослых спартсменаў знятыя[1]. Для юніёраў і юніёрак узроставыя рамкі не змяніліся — да 21-га года на 1 студзеня года чэмпіянату.
Месцы правядзення
Біятлонныя спаборніцтвы на чэмпіянатах Еўропы
Зноскі
Спасылкі