Чэрвеньскі пераваротЧэ́рвеньскі пераваро́т (эст.: juunipööre) — падзеі 21 чэрвеня 1940 года ў Эстоніі, у выніку якіх быў зрынуты ўрад Юры Улуатса. Вынікам стала прызначэнне новага ўрада на чале з Іаганесам Варэс-Барбарусам, правядзенне пазачарговых парламенцкіх выбараў і, у рэшце рэшт, абвяшчэнне Эстонскай ССР 21 ліпеня 1940[1]. ПерадумовыУ снежні 1938 года ў Эстоніі быў прыняты закон аб правядзенні палітыкі неўмяшальніцтва і нейтралітэту[2]. 7 чэрвеня 1939 года ў Берліне міністр замежных спраў Эстоніі Карл Сельтэр і рэйхсміністр замежных спраў Германіі Іаахім Рыбентроп падпісалі Дагавор аб ненападзе паміж Германіяй і Эстоніяй. 23 жніўня 1939 ў Маскве быў падпісаны Дагавор аб ненападзе паміж Германіяй і Савецкім Саюзам, у сакрэтным пратаколе да якога былі размежаваны сферы ўзаемных інтарэсаў СССР і Германіі ва Усходняй Еўропе. Паводле гэтай угоды Эстонія была аднесена да сферы інтарэсаў СССР[3]. 28 верасня ў Маскве быў падпісаны Пакт аб узаемадапамозе паміж СССР і Эстонскай рэспублікай, паводле якога СССР атрымаў у сваё карыстанне некалькі ваенных і ваенна-марскіх баз на эстонскай тэрыторыі[4]. 16 чэрвеня 1940 года Савецкі ўрад абвінаваціў эстонскі бок у невыкананні Пакту аб узаемадапамозе і запатрабаваў фарміравання новага ўрада, які быў бы здольны забяспечваць яго выкананне, а таксама неадкладнага пропуску на тэрыторыю Эстоніі савецкіх ваенных частак[5]. Пасля згоды Эстоніі на яе тэрыторыі 17 чэрвеня ўвайшлі першыя савецкія войскі. Падзеі19 чэрвеня ўрад Юры Улуатса падаў прашэнне пра адстаўку прэзідэнту Канстанціну Пятсу[6]. Фарміраванне новага ўрада было даручана генералу Лайданеру[7]. 21 чэрвеня на плошчы Свабоды ў Таліне пачаўся мітынг з патрабаваннямі фарміравання прасавецкага ўрада[7]. Удзел у ім узялі ад 4000 да 5000 чалавек — працаўнікі савецкіх ваенных базаў і грамадзяне СССР. Мітынгоўцы прайшлі шэсцем да замку Кадрыёрг, дзе запатрабавалі ад прэзідэнта адстаўкі ўраду Лайданера, неадкладнага вызвалення палітвязняў і стварэння ўмоў для нармальнай дзейнасці прафсаюзаў[8]. Пасля гэтага частка дэманстрантаў у суправаджэнні савецкіх браневікоў накіравалася да цэнтральнай турмы, адкуль вызвалілі 27 палітвязняў[9]. Да 18 гадзін калона вярнулася на Тоампеа, дзе на вежы Доўгі Герман дзяржаўны сцяг Эстоніі быў заменены на чырвоны[10]. Увечары па радыё быў абвешчаны склад новага ўрада на чале з Іаганесам Варэс-Барбарусам[11]. Вынікі5 ліпеня 1940 года прэзідэнт Пятс падпісаў загад аб правядзенні пазачарговых выбараў у Дзяржаўную думу (эст.: Riigivolikogu) Эстоніі і аб фарміраванні новага складу Дзяржаўнага савета (эст.: Riiginõukogu), а таксама аддаў загад ураду аб прыняцці неабходных мер для забеспячэння паскоранай арганізацыі правядзення выбараў. Дзеля паскоранага правядзення выбараў былі прыняты адпаведныя папраўкі да Закону аб выбарах[12]. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia