Кадрыёрг
Кадрыёрг (Екацяры́ненталь) — барочны палацава-паркавы ансамбаль у Таліне. Сваю назву Екацярыненталь (па-нямецку «даліна Кацярыны») атрымаў у гонар сужэнкі Пятра I — Кацярыны I. Жыхары Эстоніі называюць гэта месца Кадрыёрг (спрошчаны эстонскі пераклад — «Екацярыненталь»: эст.: Kadriorg — даліна Кадры). ГісторыяПадчас Паўночнай вайны (1700—1721 гадоў) землі цяперашняй Эстоніі былі далучаны да Расіі. Рэвель капітуляваў увосень 1710 года, а ўжо ў снежні 1711 года Пётр I разам з Кацярынай упершыню наведаў горад. Расійскаму цару спадабаліся ваколіцы Ласнамяэ. Адсюль, з абрыву, адкрываўся від на горад і на гавань, што будавалася. У 1714 годзе Пётр выкупіў гэтыя землі ў дзяржаўную маёмасць. Маёнтак, што там знаходзіўся, быў добраўпарадкаваны і перабудаваны пад рэзідэнцыю цара. Цяпер гэты дом з’яўляецца адной са славутасцей Таліна як домік Пятра. Сціплы дом быў зручным для начовак, але не пасаваў пад сваё прызначэнне рэзідэнцыі. ![]() Будаўніцтва новага палацава-паркавага ансамбля было распачата 25 ліпеня 1718 года па загаду Пятра I. Праект склаў італьянец Нікола Мікеці. Будаўнічымі работамі кіраваў яго памочнік Гаэтана К'яверы. У 1720 годзе, паводле патрабавання Мікеці, да Рэвеля накіравалі Міхаіла Зямцова, які ачоліў будаўніцтва ансамбля цягам чатырох год згодна з праектамі і паказаннямі Мікеці. Ужо ў 1719 годзе бакавыя павільёны былі пакрыты чарапіцай, а да вясны 1721 года было завершана ўнутранае аздабленне. Неўзабаве пасля гэтага тут некаторы час мешкаў Пётр I і Кацярына. У ліпені 1724 года, падчас апошняга візіту Пятра I у Рэвель, большая частка ўнутраных памяшканняў галоўнага будынка была яшчэ ў рыштаваннях, а асноўныя работы скончыліся да 1727 года. У 1930-х гадах палац быў рэзідэнцыяй кіраўніка дзяржавы (з 1938 года — прэзідэнта) Эстоніі, а цяпер рэзідэнцыя знаходзіцца ў будынку побач з палацам. У савецкі перыяд 1946—1991 гадоў палац быў галоўным будынкам Эстонскага музея мастацтва. Сёння ў ім размяшчаецца яго філіял. Парк КадрыёргаПершапачаткова парк меў плошчу каля 100 га. У парку знаходзіцца дом-музей Пятра I, на мяжы — сучасны будынак Эстонскага музея мастацтва (Музей Куму). Сажалкі ў парку былі выкапаны адразу пасля пачатку будаўніцтва як для ажыўлення ландшафту, так і для асушэння глебы. Найстарэйшымі з іх былі сажалка ў двары Марыінскага прытулку, сажалка на поўнач ад цяперашняй дарогі Кадры і верхняя сажалка між палацам і домікам Пятра ці Лебядзіная сажалка. Раён КадрыёргаУ 19 ст. у раёне Екацярыненталя размяшчалася прадмесце Рэвеля, якое атрымала простую назву Слабада. Яго насяляла ў асноўным мясцовая галеча, і раён не быў папулярным месцам адпачынку гараджан, нягледзячы на палацава-паркавы ансамбаль. Пазней прэстыж раёна пачаў расці: пачалася забудова жылымі дамамі. У 1880 годзе ў Екацярыненталі праходзіць трэцяе Усеагульнае свята песні. У 1934 годзе — першыя Эстонскія Гульні, якія паклалі пачатак традыцыйным святам танцаў у Эстоніі. Галерэя
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia