Плошча Свабоды (Талін)
Плошча Свабоды (эст.: Vabaduse väljak, раней — Перамогі, Сянная, Пятроўская) — гарадская плошча ў цэнтры Таліна. Займае плошчу 7752 м²[1], памеры 110 х 75 м. ГісторыяУзнікла на месцы скапанага ў сярэдзіне XIX стагоддзя шведскага бастыёна перад Хар'юскай брамай. У 1867 годзе на плошчы была пабудавана Яанаўская царква. У 1910 годзе на плошчы ліквідавалі сянны рынак, плошчу забрукавалі каменем. Да 200-годдзя ўзяцця горада расійкімі войскамі на плошчы паставілі помнік Пятру I. 1 мая 1922 года помнік быў дэмантаваны, пастамент пад ім разбураны, ногі бронзавага Пятра пераплаўлены на эстонскія сенты, з бронзавых рук адліты помнік эстонскім школьнікам-удзельнікам Вызваленчай вайны, які стаяў каля 2-й рэальнай школы. Бюст Пятра быў перанесены ў Кадрыёрг, дзе прастаяў у доміка Пятра, побач з цяперашняй рэзідэнцыяй прэзідэнта, аж да пачатку Другой сусветнай вайны, далейшы лёс бюста невядомы. У 1930-я гады плошча была забудавана будынкамі ў стылі функцыяналізм — Дом мастацтваў (1933, архітэктары А. Соанс, Э. Куўзік), адміністрацыйны будынак (1932, архітэктар Р. Натус), Scandic Palace (1936, Э. Лохк) Галоўнай славутасцю з'яўляецца пастаўлены ў 2009 годзе манумент Перамогі ў Вызваленчай вайне 1918—1920 гг. Забудова
Плошча ў кінематографецарква Святога Іаана выступіла ў ролі царквы Св. Монікі ў серыяле «Прыгоды Шэрлака Холмса і доктара Ватсана» («Скарбы Агры»)[4]. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia