Чэрокі (мова)
Чэрокі (саманазва: ᏣᎳᎩ ᎦᏬᏂᎯᏍᏗ) — паўднёвая іракезская мова, родная мова народа чэрокі. У 2017 г. на ёй размаўлялі каля 302 000 чалавек[1] у ЗША, пераважна ў штаце Аклахома. ГісторыяПрыхільнікі існавання прота-іракезскай мовы[2] лічаць, што мова чэрокі адасобілася ад паўночных іракезскіх моў каля 3500 - 3800 гадоў таму. Да першай трэці XIX ст. асноўнай зонай развіцця мовы была тэрыторыя штата Паўночная Караліна. Першыя запісы слоў у выніку кантактаў з еўрапейцамі з'явіліся ў XVII ст. У 1821 г. правадыр Секвоя ўпершыню прылюдна прадставіў арыгінальную пісьмовасць чэрокі. У 1828 г. пачала выдавацца першая газета амерыканскіх індзейцаў «Cherokee Phoenix»[3] на англійскай мове і мове чэрокі. У выніку масавага перасялення ў першай палове XIX ст. большасць чэрокі апынулася на тэрыторыі штата Аклахома. Палітыка акультурацыі і асіміляцыі прывяла да згубы гутарковай мовы часткай носьбітаў, знікненню ўсходняга дыялекта. З 2005 г. дзейнічае праграма адраджэння мовы чэрокі[4]. Яна ўключае пашырэнне магчымасцей вывучэння і выкарыстання мовы праз адукацыю, СМІ, сучасныя электронныя прылады. ДыялектыВылучаюць тры буйныя дыялекты мовы чэрокі[5]:
ПісьмовасцьАрыгінальная пісьмовасць на мове чэрокі ўзнікла дзякуючы намаганням правадыра Секвоі ў 1809 - 1821 гг.[6] Пры распрацоўцы ён часткова абапіраўся на літары лацінкі, але не зразумеў ідэю гукавага алфавіта і стварыў складовае пісьмо. Першыя 6 сімвалаў значаць ізаляваныя гукі, астатнія сімвалы — склады:
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia