Чэшскі філарманічны аркестр
Чэшскі філарманічны аркестр (чэшск.: Česká filharmonie) — чэшскі сімфанічны аркестр, які размяшчаецца ў Празе. У 2008 заняў 20 месца ў спісе 20 лепшых аркестраў свету па версіі часопіса Gramophone[2]. ГісторыяУпершыню аркестр з'явіўся ў 1896, калі аркестранты пражскага Нацыянальнага тэатра выканалі творы Дворжака пад кіраваннем аўтара. У 1901 аркестр быў вылучаны са складу опернай трупы. У 1908 аркестрам на прэм'еры сваёй сімфоніі № 7 кіраваў Густаў Малер. У 1919—1931 і 1933—1941 аркестрам кіраваў Вацлаў Таліх, а ў 1950—1968 — Карэл Анчэрл. З 2003 па 2009 аркестр узначальваў Здэнек Мацал, які сышоў у адстаўку з паста галоўнага дырыжора ў 2007. Пачынаючы з сезону 2009—2010 гадоў яго пераемнікам стаў Эліяху Інбал[3]. У 2005 аркестр быў намінаваны на прэмію «Грэмі». Галоўныя дырыжоры
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia