Чырвоная спасылка вядзе на яшчэ не створаны артыкул Пітэр Джон Сміт у беларускай Вікіпедыі, сіняя — на артыкул Peter John Smith у англійскай Вікіпедыі.
Нарыхтоўкі для капіявання
{{нп1||||}}
{{нп1|артыкул у беларускай Вікіпедыі|тэкст спасылкі|код моўнага раздзела|артыкул у іншай Вікіпедыі}}
{{нп1|артыкул у беларускай Вікіпедыі|||артыкул у англійскай Вікіпедыі}}
{{нп1|артыкул у беларускай і англійскай Вікіпедыі}}
Непасрэдныя спасылкі на артыкулы ў іншых моўных раздзелах Вікіпедыі маюць істотны недахоп: пасля стварэння такога артыкула ў беларускай Вікіпедыі спасылка на іншамоўны раздзел стане неактуальнай і яе будзе трэба замяніць спасылкай на беларускі артыкул, але ніхто не будзе ведаць пра яго існаванне. Шаблоны серыі «не перакладзена» паведамляюць пра з’яўленне беларускамоўнага артыкула (спасылка на які пазначаецца ў шаблоне).
Шаблоны «не перакладзена» ўжываюцца, калі маецца артыкул у іншым моўным раздзеле і лічыцца неабходным стварэнне аналагічнага беларускага артыкула. Пакуль перакладам ніхто не заняўся, шаблон ставіць каля чырвонай спасылкі на будучы беларускі артыкул спасылку на іншамоўны артыкул, які прапануецца для перакладу. Калі пераклад будзе створаны, чырвоная спасылка аўтаматычна стане сіняй спасылкай на артыкул у беларускім раздзеле Вікіпедыі і з’явіцца паведамленне пра неабходнасць прыбраць шаблон.
Пакуль беларускі аналаг іншамоўнага артыкула яшчэ не існуе, дзякуючы шаблону {{нп1}} спасылка на беларускі артыкул выдзяляецца чырвоным і дазваляе, прайшоўшы па гэтай спасылцы, пачаць працу над перакладам адсутнага беларускага артыкула.
Шаблоны серыі
У серыю ўваходзяць 5 шаблонаў, якія маюць падобную функцыю і адрозніваюцца вонкавым выглядам.
Шаблон {{не перакладзена 2}} дазваляе пазначаць назву старонкі ў арыгінале бачным чынам, як з ужываннем шаблонаў серыі {{lang-en}}.
Шаблон {{не перакладзена 5}} спецыяльным чынам апрацоўвае выпадкі, калі патрэбная старонка ў беларускай Вікіпедыі існуе, але з’яўляецца перанакіраваннем. Для адпаведных паводзін у іншых шаблонах патрабуецца яўна задаць параметр r.
Вікіданыя
Замест мовы можна пазначыць значэнне d, а замест артыкула ў адпаведным раздзеле — ідэнтыфікатар элемента Вікіданых (віду Q123456). Звярніце ўвагу, што ў такім выпадку перакладзены артыкул шукаецца не ў беларускай Вікіпедыі па беларускамоўнай назве, а на Вікіданых у пазначаным элеменце. Перасылкі ў Вікіданых лічацца пры гэтым тоесным артыкулам. Часам гэта можа прыводзіць да кур’ёзаў пры існаванні артыкула ў беларускай Вікіпедыі і яго адсутнасці ў элеменце Вікіданых.
Калі ў Беларускай Вікіпедыі з’яўляецца пераклад іншамоўнага артыкула, шаблон серыі «не перакладзена» аўтаматычна прыбірае іншамоўную спасылку і выводзіць адпаведнае папярэджанне. У далейшым і сам шаблон трэба прыбраць.