Шавец-камсамолец
Шаве́ц-камсамо́лец — карціна беларускага мастака Юдаля Пэна (1854—1937), напісаная ў 1925 годзе. З'яўляецца часткай збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў Мінску. Памер карціны — 99 × 78 см[1]. Карціна экспанавалася на Першай Усебеларускай выстаўцы 1925 года ў Мінску, прысвечанай юбілею рэвалюцыі 1905 года і 400-годдзю беларускага кнігадрукавання[1]. АпісаннеМастак паказаў маладога шаўца ў невялічкай кустарнай майстэрні, сярод прадметаў яго рамяства. Юнак трымае віцебскую газету «Заря Запада»[2], і гэтым мастак дэманструе цікавасць свайго героя да сацыяльна-палітычных праблем таго часу. Увядзенне тлумачальнага тэксту ў жывапісную кампазіцыю твора па сваёй сутнасці набліжае яго да народнай мастацкай культуры (накшталт лубачных карцінак, шыльдаў і інш)[3]. Гэта дэталь, некалькі просталінейная і наіўная, падрыхтоўвала гледача да ўспрыняцця новага ў вобразе маладога чалавека. Аднак мастаку не ўдалося знайсці шлях да перадачы ўнутранага свету свайго героя. Змены ў характары людзей з прыходам новага жыцця ў гэтым партрэце толькі прадэкларыраваны[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia