Шаломічы
Шало́мічы[1] (трансліт.: Šalomičy, руск.: Шоломичи) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Барычавіцкага сельсавета. Гісторыя![]() Шаломічы — родавы маёнтак шляхецкага роду Шаламіцкіх герба «Гіпацэнтаўр». У 1572 годзе тут быў «двор» Рыгора Шаламіцкага. У 1717 годзе Шаломічамі і суседнімі Лозічамі валодаў Самуэль Шаламіцкі. Апроч Шаламіцкіх тут жылі шляхецкія роды Багаткавы, Колбавы, Бут-Гусаімавы, Лазіцкія і іншыя. У 1933 годзе да 70-годдзя паўстання 1863—1864 гадоў у вёсцы ўстаноўлены помнік яго мясцовым удзельнікам — Антону Шаламіцкаму, Васілю і Сямёну Калавурам[2]. У 1939 годзе, баючыся рэпрэсій ад новай савецкай улады, жыхары разбурылі помнік. Польскі герб і дошку з надпісам выкінулі ў балота каля вёскі Качановічы. 29 жніўня 2020 года паблізу месца, дзе знаходзіўся стары помнік, узведзены новы[3][4]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia