Шарлота Генсбур
Шарлота Люсі Генсбур (англ.: Charlotte Lucy Gainsbourg; нар. 21 ліпеня 1971, Лондан) — брытанска-французская актрыса, спявачка і аўтар песень. Дачка актрысы кіно Джэйн Біркін і паэта, спевака і кампазітара Сержа Генсбура. Акцёрскую кар’еру пачала ў 1984 годзе, сыграўшы невялікую ролю ў фільме «Словы і музыка». Уладальніца Прыза Канскага кінафестывалю за найлепшую жаночую ролю за фільм Ларса фон Трыера «Антыхрыст » (2009) і дзвюх прэмій «Сезар» за ролі ў фільмах: «Дзёрзкая дзяўчынка» (1985) і «Калядны пірог» (1999). Пасля свайго музычнага дэбюту з бацькам на песні «Lemon Incest» ва ўзросце 12 гадоў, яна выпусціла сумесна з бацькам альбом «Charlotte for Ever» ва ўзросце 15 гадоў. Прайшло больш за 20 гадоў, перш чым яна выпусціла першы са сваіх наступных чатырох альбомаў: «5:55», «IRM», «Stage Whisper» і «Rest». Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia