Шарлотэнбург (горад)
Шарло́тэнбург (ням.: Charlottenburg) — горад у Германіі, заснаваны ў 1705 годзе і ўключаны ў 1920 годзе ў склад Вялікага Берліна. Гісторыя![]() Назва горада непасрэдна звязаная з імем Сафіі Шарлоты — жонкі курпрынца Брандэнбурга Фрыдрыха I, які стаў у 1701 годзе першым каралём Прусіі. Сафія Шарлота атрымала ў падарунак невялікі загарадны маёнтак, перабудаваны ў прадстаўнічы летні палац Лютцэнбург (ням.: Schloss Lützenburg). Пасля заўчаснай смерці Сафіі Шарлоты палац Лютцэнбург у яе гонар быў пераназваны ў палац Шарлотэнбург[1]. Вакол палаца Шарлотэнбург з пачатку XVIII стагоддзя паступова разрасталіся паселішчы, да 1 студзеня 1877 года пераўтвораныя ў горад Шарлотэнбург, насельніцтва якога да канца XIX стагоддзя налічвала ўжо больш за 100 000 чалавек. У 1878—1884 гады пабудаваная Вышэйшая тэхнічная школа (ням.: Technische Hochschule), цяпер вядомая як Берлінскі тэхнічны ўніверсітэт. Да 1893 года Шарлотэнбург стаў другім па велічыні пасля Берліна горадам у правінцыі Брандэнбург. З 1900 года ў Шарлотэнбургу пачала працаваць свая электрастанцыя, якая забяспечвала вулічнае асвятленне, патрэбнасці хатніх гаспадарак і прамысловасці[2][3]. У 1905 годзе да 200-гадовага юбілею горада замест старой ратушы, пабудаванай у 1705 годзе, была ўрачыста адкрытая новая ратуша з велічнай 88-мятровай вежай. У 1907—1908 гадах Шарлотэнбург абзавёўся ўласнай брамай, у процівагу Брандэнбургскай у Берліне. ![]() Да 1910 года насельніцтва Шарлотэнбурга павялічылася да 306 000 чалавек. У 1911—1912 гады ў горадзе быў пабудаваны будынак Нямецкай оперы. Першапачаткова гэты тэатр называўся «Нямецкі дом оперы» (ням.: Deutsches Opernhaus). У 1920 годзе Шарлотэнбург быў уключаны ў склад Вялікага Берліна на правах гарадской акругі[4]. Акруга Шарлотэнбург у выніку адміністрацыйнай рэформы 2001 года ў статусе аднайменнага раёна ўваходзіць ва ўзбуйненую заходнюю сталічную акругу Шарлотэнбург-Вільмерсдорф[5]. Славутасці
Вядомыя асобы
Галерэя
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia