Мемарыяльная царква кайзера Вільгельма
Мемарыяльная царква кайзера Вільгельма (ням. Kaiser-Wilhelm-Gedächtniskirche або каротка Gedächtniskirche — Гедэхтніскірхэ) — пратэстанцкая царква ў Берліне на вуліцы Курфюрстэндам, адзін з сімвалаў сталіцы Германіі і адна з самых любімых цэркваў берлінцаў. Мемарыяльная царква была пабудавана па праекце архітэктара Франца Швехтэна ў 1891—1895 гадах у гонар першага германскага кайзера Вільгельма I па загадзе яго ўнука, апошняга кайзера Германіі Вільгельма II. Доўгі час яна была самай высокай царквой Берліна (яе вышыня складала 113 м). Аднак у сярэдзіне XX стагоддзя царкве наканавана было стаць мемарыялам разбурэння і стварэння. 23 лістапада 1943 года ў царкве ішла пропаведзь на тэму «Усе мінае!», а праз некалькі гадзін храм быў разбураны ў выніку бомбавага налёту саюзнікаў. Калі пасля вайны паўстаў план пабудаваць на месцы разбуранай царквы новы будынак, толькі адна з шматлікіх берлінскіх газет атрымала больш за 47 тысяч гнеўных лістоў пратэсту. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia