Шарль Баландрэ
Шарль Баландрэ (фр.: Charles Balandret, польск.: Karol Balandret, лац.: Carolus Balandret; 17 снежня 1782, Гранфантэн, Эльзас, Францыя – 7 ліпеня 1861, Ліён) – святар, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі. Уступіў у Таварыства Ісуса 25 ліпеня 1808 г. у Дынабургу, а ў наступным годзе быў высвечаны на ксяндза. У 1809-1811 гг. вывучаў філасофію і матэматыку ў Полацкім езуіцкім калегіуме[1]. У 1811-1815 гг. – прафесар граматыкі і французскай мовы ў езуіцкім канвікце ў Санкт-Пецярбургу. Пасля вяртання ў Полацк займаў пасады прафесара логікі, метафізікі і матэматыкі (1816-1817) і прафесара логікі, метафізікі і заалогіі (1817-1818) ў Полацкай езуіцкай акадэміі. У 1818-1820 гг. – прапаведнік у Полацку і Віцебску[2]. 2 лютага 1820 г. склаў апошнія зарокі[3]. Пасля выгнанне езуітаў з Расійскай імперыі (1820) вярнуўся ў Францыю, дзе вёў місіянерскую дзейнасць і выкладаў тэалогію[3]. З 1828 г. займаў пасаду прафесара філасофіі, тэалогіі і кананічнага права ў Фрыбуры (Швецарыя)[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia