Шарль Фрэдэрык Жэрар
Шарль Фрэдэрык Жэрар (фр.: Charles Frédéric Gerhardt; 21 жніўня 1916, Страсбург — 19 жніўня 1856, там жа) — эльзаскі хімік, член-карэспандэнт Акадэміі навук у Парыжы (1856). БіяграфіяВучыўся ў палітэхнікуме ў Карлсруэ і ў Лейпцыгскай вышэйшай камерцыйнай школе, працаваў у Ю. Лібіха ў 1835-37 гадах, слухаў лекцыі Ж. Б. Дзюма (1839-41). Прафесар універсітэта ў Манпелье (1841). Пераехаў у Парыж у 1848 годзе, заснаваў там ў 1851 годзе Школу практычнай хіміі; прафесар хіміі ў Страсбургскім універсітэце (з 1855). У сваіх тэарэтычных працах размежаваў паняцці малекулы, эквіваленту і атама; спрыяў увядзенню ў хімію закона Авагадра. Даў класіфікацыю арганічных злучэнняў, заснаваную на яго тэорыі тыпаў. З яго эксперыментальных работ найбольш вядомыя адкрыцці новых класаў арганічных злучэнняў: анілідаў (1845), ангідрыдаў аднаасноўных кіслот (1852). Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia