Шахры-Сухтэ
Шахры-Сухтэ (перс.: شهو صوذته літаральна — «спалены горад»)— археалагічны помнік, які з'яўляецца астаткамі гарадскога паселішча бронзавага века, што належыць да гільмендскай культуры. Выяўлены ў астане Сістан і Балучыстан на беразе ракі Гільменд у дарогі Захедан—Заболь. Уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКАShahr-i Sokhta (Islamic Republic of Iran) (англ.). Праверана 15 лістапада 2014.. РаскопкіЗаймаючы плошчу ў 151 гектар, Шахры-Сухтэ адносіўся да буйнейшых гарадоў існаваўшых на заранку чалавечай цывілізацыі. Горад узнік каля 3200 г. да н. э., прайшоў у сваім развіцці чатыры стадыі і быў спалены тры разы да таго, як быў канчаткова пакінуты ў 2100 г да н. э. Астаткі горада былі знойдзены ў 1967 г. З 1970 г. Тут пастаянна праводзяць раскопкі каманды іранскіх і італьянскіх археолагаў, перядычна публікуюццца паведамленні аб усё новых адкрыццях[1]. Знаходкі![]()
Роля жанчынШэраг палеаантраполаагаў лічаць, што жанчыны-маці ігралі важную сацыяльную і фінансавую ролю ў Шахры-Сухтэ. У пахаваннях шэрага жанчын, датуемых каля 5000 гадоў, знойдзены разныя ўпрыгожванні, зробленыя з рачной галькі, якія, як лічцца, належалі толькі паважаным грамадзянам горада. Магчыма, жанчыны выкарыстоўвалі гэтыя ўпрыгожванні для прыкладання пячатак на важныя дакументы, альбо проста дэманстравалі выявы, для падкрэслівання свайго высокага статуса ў грамадстве. Зубы як прылада працыПалеаантрапалагічныя даследаванні 40 зубоў, знойдзеных падчас раскопак некропаля Шахры-Сухтэ, паказваюць, што жыхары горада выкарыстоўвалі іх як прыладу працы пры лозапляценні (для выраба карзінаў, дываноў, плецянага абутку і іншых падобных рэчаў). Сляды падобнага зносу зубоў адзначаны як для мужчынскіх, так і для жаночых астанкаў. Магчыма, лозапляценне было адным з важнейшых рамёстваў горада. Культурныя асаблівасціПрычыны ўзвышэння і заняпаду Шахры-Сухтэ пакуль застаюцца нявызначанымі. Асабліва вартым увагі з'яўляецца культурная неадпаведнасць узроўня развіцця горада ўзроўням суседніх цывілізацый, што ўскладняе рашэнне пытання аб яе папярэдніках. У любым выпадку, гэта сведчыць аб незалежнасці развіцця дадзенай цывілізацыі ад тых, што існавалі ў Месапатаміі. Жыхары Шахры-Сухтэ валодалі навыкамі як земляробства так і рамёстваў на дастаткова высокім узроўні. Пры гэтым да гэтага часа пры раскопках не знойдзена ніякай зброі, што сведчыць аб мірным характары дадзенай цывілізацыі. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia