Школа № 1 (Копішча)
Сярэдняя школа № 1 вёскі Копішча — дзяржаўная сярэдняя агульная ўстанова адукацыі ў в. Копішча. Навучанне вядзецца на рускай мове. ГісторыяСпраектавана ў 2017 годзе як «Школа Паветраплавальнікаў» у складзе жылога раёна Новая Баравая архітэктарамі Кацярынай Кавалёвай, Кірылам Скарыніным, Дзмітрыем Сергіенем з архітэктурнай студыі Level80 Architects у камандзе з Творчай майстэрняй архітэктара Штэймана Г. Р. і студыяй Zrobym architects. Тэматыка афармлення школы была натхнёная суседнім старым аэрадромам, на фасадах будынка па задумцы павінна была быць размешчана карту свету і партрэты асоб з гісторыі авіяцыі. Інтэр’еры архітэктары прапанавалі аформіць у духу аэравакзала[1]. З пункту гледжання аб’ёмна-планіровачнага рашэння, навучальны комплекс складаецца з двух навучальных карпусоў, злучаных фізкультурна-аздараўленчым комплексам. Натхнёныя дзіцячым садам з круглым дахам ад Tezuka architects, беларускія архітэктары спраектавалі для левага крыла закруглены эксплуатаваны дах, які мусіць стаць месцам адпачынку школьнікаў на перапынках[1]. Будаўніцтва школы пачалося ў 2018 годзе для жыхароў вёсак Капішча, Баравая, Дроздава, Валяр’янава і пасёлка Сонечны. Школа адкрыта 1 верасня 2020 года. Кіраўнікі
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia