Валяр’янава
Валяр'я́нава[2] (трансліт.: Valiarjanava, руск.: Валерьяново) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бараўлянскага сельсавета. Насельніцтва
ГеаграфіяВёска знаходзіцца за 2 кіламетры на паўночны ўсход ад Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі ў Лагойскім напрамку. ГісторыяУпершыню вёска ўспамінаецца ў дакументах у 1858 годзе[3]. Да 9 жніўня 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Зеленалужскага сельсавета[4]. Хуткае развіццё вёскі пачалося ў канцы XX стагоддзя, калі зямля ў ёй стала вылучацца пад катэджную забудову. Станам на канец 2013 года ў вёсцы каля 500 дамоў, большасць ― катэджы. Ёсць і старая забудова карэнных жыхароў, некаторыя дамы перабудоўваюцца[5]. ТранспартДабрацца да вёскі можна аўтамабілем (заезд з дарогі Заслаўе ― Калодзішчы) або грамадскім транспартам. Некалькі разоў на дзень да размешчанай у вёсцы вайсковай часткі № 39872 ходзіць аўтобус па маршруце № 204 «ДС Карбышава ― Валяр'янава». Апроч таго, каля вёскі (прыпынак «Баравая») спыняюцца наступныя аўтобусы, якія ідуць па трасе М3:
СпортУ вёсцы ёсць стадыён, валейбольная і баскетбольная пляцоўкі. Славутасці![]() Па ініцыятыве жыхаркі вёскі — пісьменніцы Таццяны Дашкевіч, у Валяр’янава будуецца царква Свяціцеля Мікалая. Вядомыя асобы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia