Шлёмнік кап’ялісты
Шлёмнік кап’ялісты[2] (Scutellaria hastifolia) — від кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae), распаўсюджаны ў Еўропе і Заходняй Азіі. АпісаннеШматгадовая травяністая расліна, 15—40 см вышынёй. Сцябло ўзыходнае або прыўзнятае. Лісце каля асновы дзідападобнае, з 1—2 зубцамі, на кароткіх чаранках, даўгавата-яйкападобная або ланцэтнае. Кветкі размешчаны па два ў пазухах лісця, звернутыя ў адзін бок, на канцах сцяблоў збліжаныя. Вяночак сіне-фіялетавы, знізу больш бледны. Плод — арэшак. РаспаўсюджаннеВід распаўсюджаны ў большай частцы Еўропы, але адсутнічае на паўднёвым захадзе і крайняй поўначы і на астравах, расце ў Турцыі, асобныя месцы росту ёсць у заходняй частцы Сібіры[3][4]. Ва Украіне від расце на поймавых лугах, у альшаніках, вільготных зарасніках — амаль на ўсёй тэрыторыі, у Крыме адсутнічае. Ахоўваецца на тэрыторыі Латвіі і шэрагу рэгіёнаў Расіі[5]. Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia