Шматраднік шыпаваты
Шматраднік шыпаваты (Polystichum aculeatum) — від раслін сямейства шчытоўнікавыя (Dryopteridaceae). АпісаннеВечназялёная шматгадовая травяністая расліна. Мае кароткія карычневыя, лускаватыя сцёблы. Маладыя парасткі жаўтаватыя. Ліставыя пласціны перыстыя, ад 30 да 90 см даўжынёй, рэдка даўжэй. Хвосцік складае меней за траціну агульнай даўжыні. Споры светла-жоўтыя. РаспаўсюджаннеРадзіма: Паўночная Афрыка, Заходняя Азія, Каўказ, Еўропа, паўночная частка Індыйскіх Гімалаяў . Самая распаўсюджаная папараць Цэнтральна-Еўрапейскага шчыта. Расце ў камяністых і зацененых месцах, у лясах, каля сцен і г. д., аддае перавагу кіслым месцам, багатым арганічнымі рэчывамі. Від характэрны для яроў і букавых лясоў. ВыкарыстаннеЧасам вырошчваюць як дэкаратыўную расліну ў садах. ГалерэяЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia