Шранява (герб)

Герб «Шранява»

Шраня́ва (польск.: Szreniawa) — прыватнаўласніцкі герб, вядомы з канца XIV ст.. Мае ўласна польскае паходжанне і быў створаны ў гонар рыцарскай кавалерыі, якая вылучылася падчас бітвы на рацэ Шранява. У Вялікім Княстве Літоўскім з'явіўся пасля Гарадзельскай уніі 1413 года.

Гербам карысталіся каля 120 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Квілецкія, Ліпскія, Любамірскія, Рагозы, Скіндары, Стадніцкія.

Апісанне

У чырвоным полі сярэбраная хвалістая стужка, на якой сярэбраны крыж; клейнод — над прылбіцай з каронай галава льва паміж 2 турынымі рагамі са званочкамі.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya