Штрудэль
Штрудэль (ням.: Strudel, «віхор, варонка, вір») — аўстрыйская мучная страва ў выглядзе рулета са скручанага трубкай ліставога цеста з розным начынкай. Салодкі штрудэль![]() Дэсертны штрудэль гатуецца са сметанковага цеста з начынкай з садавіны (яблык), ягад (клубніцы, вішня, брусніцы, маліна, разынкі і т.п.), тварагу (з ваніллю), а таксама з зернямі маку і карыцай або іншымі кампанентамі. Зверху ён можа быць пасыпаны цукровай пудрай. Падаецца з узбітымі вяршкамі. Звычайна штрудэль падаюць гарачым[1] з ванільным марожаным і шакаладным сіропам. Штрудэль цудоўна спалучаецца з лёгкай кавай, напрыклад, латэ, ці гарбатай. Іншыя віды штрудэля
Штрудэль у нацыянальных кухняхШтрудэль папулярны ва ўсіх нямецкамоўных краінах (прычым найбольшае распаўсюджванне атрымалі яблычны, грушавы і вішнёвы), а таксама ў венгерскай, чэшскай і яўрэйскай кухнях. У грэчаскай кухні ёсць свой аналаг штрудэля — бугаца. Гл. таксамаЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia