Шчытнае
Шчы́тнае[1] (трансліт.: Ščytnaje, руск.: Щитное) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пірэвіцкага сельсавета. Размешчана за 23 км на паўднёвы ўсход ад Жлобіна, 15 км ад чыг. ст. Салтанаўка (на лініі Жлобін— Гомель), 64 км ад Гомеля, на поўдзені і ўсходзе мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 9 гаспадарак, 13 жыхароў (2004 г.). ГісторыяВыяўленыя археолагамі паселішча позняга мезаліту (6—4-е стагоддзі да н.э., за 3 км на 3 ад вёскі), паселішча эпохі неаліту (4—3-е тысячагоддзі да н.э., за 3 км на 3 ад вёскі), паселішча каменнага веку (за 2,7 км на 3 ад вёскі) сведчаць аб засяленні тутэйшых месц у глыбокай старажытнасці. Сучасная вёска заснавана ў 1923 г., калі ў выніку ўпарадкавання зямель в. Скепня быў створаны пасёлак Шчытнае. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 2 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 229 жыхароў. Да 1 снежня 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Скяпнянскага сельсавета[2]. У складзе саўгаса «Скяпнянскі» (цэнтр — в. Скепня). Планіровачна складаецца з кароткай просталінейнай мерыдьынальнай вуліцы, да якой на поўначы далучаецца другая кароткая просталінейная вуліца. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia