Шчэлепаногія
Шчэлепаногія, жабраногія ракападобныя (Branchiopoda) — клас жывёл, які аб’ядноўвае старажытных і найбольш прымітыўных ракападобных. АпісаннеЦела сегментаванае (даўжыня да 30 мм), поўнасцю або часткова ўкрыта хіцінавай ракавінай (у шчэлепаногаў Anostraca яе няма). Галава (протацэфалон) не эрастаецца з груднымі сегментамі. Маюць фасетачныя вочы і наупліяльнае вочка. Кожны сегмент грудзей мае пару лістападобных ног са шчэлепнымі прыдаткамі (адсюль назва). ПашырэннеВядомы з кембрыю. Налічваецца каля 1500 відаў. Пашыраны ва ўсіх частках свету акрамя Антарктыды. Жывуць пераважна ў прэсных водах, марскія віды нешматлікія і паходзяць ад прэснаводных. На Беларусі найбольш вядомыя дафніі (Daphnia), шчытні (Notostraca), басміны (Bosmina), лептадоры (Leptodora), маіны (Moina) і інш. Асаблівасці біялогііРазмнажэнне палавое, часта партэнагенетычнае. Развіццё прамое або з метамарфозай. Кормяцца мікраарганізмамі, дэтрытам, аднаклетачнымі водарасцямі. Фільтратары, удзельнічаюць у біялагічным ачышчэнні вадаёмаў. Большасць відаў — корм для рыб. Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia