Плошча паверхні возера 0,11 км², даўжыня 0,77 км, найбольшая шырыня 0,21 км, даўжыня берагавой лініі 1,67 км. Найбольшая глыбіня возера 23,9 м, сярэдняя 7,7 м. Аб'ём вады 0,85 млн. м³. Плошча вадазбору 0,6 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 15—35 метраў. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе сплавінныя. Дно ўздоўж берагоў выслана пяском, ілам і сапрапелем (на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе). Астатняя частка дна возера выслана гліністым і ажалезненым ілам.
Возера мезатрофнае, слабапраточнае. У паўднёва-усходняй частцы з Шылава выцякае ручай у возера Глыбачка. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 6 м і на адлегласці 20—90 м ад берага возера.
Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз.(руск.)