Шылавічы (Ваўкавыскі раён)
Шы́лавічы[1] (трансліт.: Šylavičy, руск.: Шиловичи) — аграгарадок у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Шылавіцкага сельсавета. Насельніцтва 764 чал. (2012). Гісторыя![]() Упершыню Шылавічы згадваюцца ў XVI стагоддзі. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Крупскіх, Вольскіх, Весялоўскіх. У 1600 Крыштаф Вольскі фундаваў тут касцёл[2]. У 1642 Крыштаф і Аляксандра Весялоўскія перадалі мястэчка Гродзенскаму кляштару брыгітак. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Шылавічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні. Станам на 1836 у духоўным мястэчку было 13 двароў, дзейнічаў касцёл. На 1914 паселішча мела статус сяла і лічыла 36 двароў. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Шылавічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства. У 1939 Шылавічы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета. Станам на 1 студзеня 2004 тут было 240 двароў. Насельніцтва
ІнфраструктураУ Шылавічах працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, дом культуры, бібліятэка, пошта. ЭканомікаЦэнтр прыватнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Шылавічы-Агра». Славутасці![]()
Страчаная спадчына![]()
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia