Шылавіцкі сельсавет (Ваўкавыскі раён)
Шы́лавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Шылавічы. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Талькаўскага сельсавета[1]. У 1966 годзе ў склад сельсавета з Мсцібаўскага сельсавета перададзены вёскі Агароднікі, Алекшыцы, Леснікі, Шусцікі[2]. 26 верасня 2006 года ў склад Гнезнаўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Агароднікі, Алекшыцы, Кукалкі, Леснікі, Раднікі, Талькаўцы, Шусцікі)[3]. Размешчаны ў заходняй частцы Ваўкавыскага раёна. Адміністрацыйны цэнтр сельскага савета — аграгарадок Шылавічы размешчаны ў 3 км ад аўтамабільнай трасы Ваўкавыск — Гродна, 21 км ад Ваўкавыска, 90 км ад Гродна, 10 км ад бліжэйшага чыгуначнага прыпынку Андрэевічы. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 986 чалавек[4], з іх 76,8 % — палякі, 20,2 % — беларусы, 2,0 % — рускія, 0,8 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 794 чалавекі[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia