Шымен Алтшуль
Шымен-Нафтолі-Герц Алтшуль (ідыш: שמעון אלטשול; 1877, Коўчыцы 2 — 1931) — яўрэйскі гісторык, выдавец, перакладчык. ЖыццёНарадзіўся ў вёсцы Коўчыцы 2 (цяпер у Светлагорскім раёне). Вучыўся ў ешыбоце. Працаваў балаголам, гандляваў зернем. З 1901 жыў у Даніі, пасяліўся ў Капенгагене. Друкаваўся ў газетах на ідышы, рэдагаваў часопісы «Дэр эмэс», «Ды нае цайт» (з 1923), газету «Копэнгагенер трыбунэ» (1935). Быў наборшчыкам у «Дос вохэн блат». Уладальнік друкарні «Алтшуль і сын», якая пазней называлася M.Altschuls Trykkeri. Напісаў артыкул аб яўрэйскай грамадзе ў Фрэдэрысіі. Аўтар кніжкі аб гісторыі яўрэяў у Даніі ў XVI—XVII стст. Пераклаў на ідыш з іўрыта твор сярэдневяковага філосафа Едаі Ха-Пеніні «Бехамут олам», з дацкай мовы творы Меіра-Арона Голдшміта. Друкаваўся ў газеце «Югент штымэ». Псеўданім: Бэн-Шмуэль. Выбраныя творы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia