Коўчыцы 2
Ко́ўчыцы 2[1] (трансліт.: Koŭčycy 2, руск.: Ковчицы 2) — вёска ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснаўскага сельсавета. У 1924—1954 гадах цэнтр Коўчыцкага сельсавета. ГісторыяВёска вядома ў пісьмовых крыніцах з XIX стагоддзя, у Брожскай воласці Бабруйскага павета. У 1847 заснавана яўрэйская земляробчая калонія. У 1919 годзе адкрыта школа. З 20 жніўня 1924 года да 16 ліпеня 1954 цэнтр Коўчыцкага сельсавета Парыцкага, з 29 ліпеня 1961 Светлагорскага раёна. Да 26 ліпеня 1930 у Бабруйскай акрузе, з 20 лютага 1938 у Палескай, з 8 студзеня 1954 у Гомельскай вобласці. У 1929 годзе арганізаваны калгас. У час Вялікай Айчыннай вайны нямецкія карнікі 19 студзеня 1942 забілі 318 жыхароў. У баях супраць акупантаў у снежні 1943 загінулі 190 савецкіх салдатаў 37-й гвардзейскай стралковай дывізіі і партызан атрада Кірава 37-й партызанскай брыгады імя Пархоменкі (пахаваны ў брацкай магіле на паўднёвым захадзе). У 1944 да вёскі далучаны Барані Рог і Прудзішчы. Па перапісе 1959 года тут размяшчаліся лясніцтва, шавецкая майстэрня, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін, дзіцячы сад. ГеаграфіяЗа 53 км на паўночны захад ад Светлагорска, 13 км ад чыгуначнай станцыі Мошны (на ветцы Бабруйск — Рабкор ад лініі Асіповічы — Жлобін), 163 км ад Гомеля. Транспартная сеткаТранспартныя зносіны па палявой, потым аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Рэчыца. Планіроўка складаецца з дугападобнай вуліцы, да якой з поўдня далучаецца кароткая вуліца. Забудова двубаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Вядомыя жыхары
СлавутасціКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia