Шэрлак Холмс
Шэрлак Холмс (англ.: Sherlock Holmes) — літаратурны персанаж, выдуманы англійскі дэтэктыў, створаны шатландскім пісьменнікам і лекарам Артурам Конанам Дойлам. Агулам Шэрлак Холмс з’яўляецца ў 56 апавяданнях і 4 аповесцях Конан Дойла. У большасці выпадкаў аповед вядзецца ад імя спадарожніка Холмса — доктара Уотсана. Першая кніга пра вядомага дэтэктыва — аповесць «Эцюд у барвовых тонах», напісаная ў 1887 годзе. Апошні зборнік — «Архіў Шэрлака Холмса», апублікаваны ў 1927 годзе. Сам Конан Дойл лічыў апавяданні пра Холмса «лёгкім чытвом». Аўтара раздражняла, што чытачы аддавалі перавагу творам пра Холмса, а Конан Дойл лічыў сябе, найперш, майстрам гістарычнага рамана. Урэшце Конан Дойл паклаў канец гісторыі дэтэктыва, ліквідаваўшы папулярны літаратурны персанаж у бойцы з прафесарам Марыярці, кіраўніком англійскай мафіі, на Рэйхенбахскім вадаспадзе. Аднак, паток лістоў абураных чытачоў, сярод іх і членаў каралеўскай сям’і, вымусілі пісьменніка ажывіць вядомага дэтэктыва. Выданні пра Шэрлака Холмса, аўтарства Конан Дойла, у храналагічным парадку:
асобныя творы пра Шэралака Холмса:
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia