Шэрлак (тэлесерыял)
«Шэрлак» (англ.: Sherlock) — брытанскі тэлесерыял кампаніі Hartswood Films , зняты для BBC Wales . Сюжэт заснаваны на творах сэра Артура Конан Дойла пра дэтэктыва Шэрлака Холмса, аднак дзеянне адбываецца ў нашы дні. У 2009 годзе быў замоўлены непаказаны пілотны эпізод, а ў ліпені і жніўні 2010 года на тэлеканалах BBC One і BBC HD былі паказаны тры дзевяностахвілінных эпізоды першага сезона. Трохсерыйны другі сезон быў паказаны ў студзені 2012 года, а трэці запланаваны на 2013 год. Аўтарамі серыяла з’яўляюцца Марк Гэтыс і Стывен Мофат, вядомыя працай над тэлесерыяламі «Доктар Хто» і «Джэкіл», а галоўныя ролі Шэрлака Холмса і доктара Джона Ватсана выконваюць Бенедыкт Камбербэтч і Марцін Фрымен адпаведна. Здымкі праходзяць пераважна ў Лондане і Кардыфе. Праект атрымаў станоўчыя водгукі на працягу абодвух сезонаў і быў намінаваны на некалькі ўзнагарод. У 2011 годзе «Шэрлак» стаў уладальнікам тэлевізійнай прэміі BAFTA у катэгорыі «Лепшы драматычны серыял»[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia