Эва Астроўская
Эва Марыя Астроўская (польск.: Ewa Maria Ostrowska; 24 снежня 1938, Вілейка — 12 ліпеня 2012, Вежбіны, Польшча) — польская пісьменніца, журналістка. БіяграфіяНарадзілася перад самым пачаткам Другой сусветнай вайны ў Вілейцы. З пачаткам вайны апынулася ў бабулі і дзядулі Браніслава і Вітольда Кандрацкіх у Ляндварове ля Вільні. Бацька загінуў у Катыні. Пасля вайны жыла ў Лодзі. Навучалася сацыялогіі ў Лодзьскім універсітэце. Вядомая як аўтар шматлікіх аповесцяў, пераважна на сямейныя тэмы. Выдавала таксама кніжкі для дзяцей і моладзі, трылеры, дэтэктывы. За кнігу “Што чутно за гэтымі дзвярыма” (Co słychać za tymi drzwiami) атрымала Прэмію Міжнароднай кніжнай палаты для моладзі (International Board on Books for Youngsters – 1988). Лаўрэат прэміі Старшыні Савета міністраў Польшчы за кнігі для дзяцей і моладзі. Яе кнігі перакладаліся на чэшскую, славацкую, венгерскую і рускую мовы[1]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia