Лодзьскі ўніверсітэт

Лодзьскі ўніверсітэт
()
Uniwersytet Łódzki
Арыгінальная назва Uniwersytet Łódzki
Міжнародная назва Universitas Lodziensis
Дэвіз

Veritas et Libertas


(бел.: Ісціна і свабода)
Заснаваны 24 мая 1945
Тып дзяржаўны
Рэктар Уладзімеж Ныкель
Студэнты 42 690
Краіна Польшча
Размяшчэнне Лодзь
Юрыдычны адрас ul. Narutowicza 68 90-136 Łódź
Сайт uni.lodz.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лодзьскі ўніверсітэт (польск.: Uniwersytet Łódzki)  — вышэйшая навучальная ўстанова ў Лодзі (Польшча).

Гісторыя

Універсітэт быў заснаваны ў 1945 годзе на базе педінстытута (19211928), Вышэйшай школы эканамічных навук (19241928) і аддзялення Свабоднага польскага ўніверсітэта (19281939). На сённяшні дзень універсітэт мае 12 факультэтаў і гэта адна з найлепшых ВНУ краіны. У 2007 годзе ўніверсітэт патрапіў у спіс 500 найлепшых навучальных устаноў свету паводле рэйтынгу часопісу The Times.

На цяперашні момант (2008) ва ўніверсітэце навучаецца 42 500 студэнтаў і працуе 3827 выкладчыкаў.

Факультэты

Факультэт менеджменту ўніверсітэту ў Лодзі
Будынак рэктарата ўніверсітэта ў Лодзі

Іншая інфамацыя

З самага пачатку існавання ўніверсітэту кіраўніцтва клапацілася пра супрацоўніцтва з замежнымі ВНУ, якое працягваецца і зараз. Пры ўніверсітэце працуе Вышэйшая школа польскай мовы, дзе вучацца больш за 300 замежных студэнтаў, каб атрымаць дыплом і магчымасць паступіць у польскія ВНУ бясплатна.

Таксама ўніверсітэт вядомы сваёй бібліятэкай, якая займае другое месца сярод усіх бібліятэк Польшчы.

Зноскі

Літаратура

  • CD: Guidebook. Адкукацыя за мяжой. — Мінск, люты 2005.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya