Эканоміка Шры-Ланкі
У часы брытанскага панавання Шры-Ланка стала вядучым сусветным вытворцам карыцы, натуральнага каўчуку, а сапраўдным брэндам вострава стаў цэйлонскі чай. За гады незалежнасці Шры-Ланка з аграрнай краіны з плантацыйнай гаспадаркай ператварылася ў аграрна-індустрыяльную дзяржаву (прамысловасць дае каля 30,5 % ВУП)[8]. І сёння па ВУП на душу насельніцтва Шры-Ланка апярэджвае Індыю, Пакістан і ў Паўднёвай Азіі саступае толькі Мальдывам. У 2017 годзе рост ВУП працягнуўся (3,5 %), але тэмпы даволі сур’ёзна зменшыліся: у 2016 рост склаў 4,5 %, у 2015 годзе — 5 %. Значную частку ВУП ствараюць грашовыя пераводы ланкійскіх гастрарбайтараў з краін Персідскага заліва. Грашовая адзінка — рупія Шры Ланкі. Для краіны характэрна сталая інфляцыя, узровень інфляцыі — каля 7 %. Валютныя рэзервы на кастрычнік 2005 года склалі 2,6 млрд долараў ЗША. Эканамічная палітыкаУ цэлым эканамічная палітыка ўраду, заснаваная на рынкавых прынцыпах, стварае досыць спрыяльныя ўмовы для развіцця краіны. Асноўнымі задачамі ўрада ў галіне эканомікі застаюцца стабілізацыя фінансавага становішча, рэалізацыя праграмы прыватызацыі стратных дзяржпрадпрыемстваў, прыцягненне замежных інвестыцый, ажыццяўленне ключавых сацыяльных праграм. З 2016 краіна выконвае праграму МВФ, што абяцае забяспечыць эканамічны рост, захоўваючы макраэканамічную стабільнасць. ПраблемыНегатыўнае ўздзеянне на эканоміку краіны ў 1983—2009 аказвала грамадзянская вайна. Падчас этнічнага канфлікту амаль 10 % тэрыторыі краіны апынуліся выведзенымі з гаспадарчага абарачэння; выдаткі ўрада на ваенныя патрэбы складалі да 25 % дзяржбюджэту. Аднак з 2002 года на фоне прыпынення баявых дзеянняў крокі ўраду спрыялі некатораму прагрэсу ў эканоміцы краіны. Мір на ланкійскай зямлі адкрыў новыя гарызонты перад эканомікай. У 2010, адразу па сканчэнні вайны, Паўночная правінцыя прадэманствавала 25 % рост ВУП. Магутны ўдар па эканоміцы краіны нанесла цунамі 26 снежня 2004 года, выкліканае землятрусам паблізу вострава Суматра. Лік загінулых у Шры-Ланцы наблізіўся да 40 тысяч чалавек, эканамічны ўрон склаў 1,3 млрд долараў ЗША. Разбураная амаль уся транспартная і сельскагаспадарчая інфраструктура на ўсходнім, паўднёвым і паўднёва-заходнім узбярэжжах вострава. Была нанесеная сур’ёзная шкода жыллёваму сектару і рыбалоўным гаспадаркам, а таксама турыстычнай індустрыі (120—130 млн долараў ЗША). Да галоўных праблем сённяшняй Шры-Ланкі адносяцца традыцыйна вялікі дзяржаўны доўг, які склаў 75 млрд долараў ЗША (79,4 % ВУП), а таксама раздзьмутыя рэгіянальныя і сацыяльныя бюджэты. Дэфіцыт дзяржбюджэту складае каля 8 % ВУП. ПрамысловасцьЗдабыўная прамысловасць Шры-Ланкі базуецца на здабычы графіту, каштоўных камянёў, руд рэдкіх металаў. Вядучыя галіны апрацоўчай прамысловасці — швейная (гатовае адзенне) і харчовая (цукар, гарбата). Сельская гаспадарка![]() У сельскай гаспадарцы асноўнымі культурамі з’яўляюцца рыс і чай, першы — для ўнутранага, другі — на знешні рынак. Шры-Ланка ўваходзіць у тройку сусветных лідараў па вытворчасці і экспарту чаю. Таксама ў экспартных мэтах вырошчваюцца цукровы трыснёг, гевея, кава. Сфера паслугПасля сканчэння грамадзянскай вайны (2009) імклівы рост дэманструе турысцкі сектар. Шры-Ланка становіцца важным фінансавым і тэлекамунікацыйным рэгіянальным цэнтрам. У 2017 урад паставіў задачу ператварыць востраў да 2025 года ў высокатэхналагічны экспартаарыентаваны хаб у Індыйскім акіяне. Знешні гандальАбарот знешняга гандлю ў 2016 склаў 41,4 млрд долараў ЗША. Аб’ём экспарту павялічыўся да 18 млрд дол., а імпарту да 23 млрд долараў ЗША.[9] Дэфіцыт знешнегандлёвага баланс перавысіў 5 млрд долараў ЗША. Асноўныя артыкулы экспарту тавараў — гатовая вопратка, гарбата, каўчук (паслуг — турызм); імпарту — машыны і абсталяванне, нафта, тэкстыль, пшаніца, цукар, угнаенні, лекі. Галоўныя гандлёвыя партнёры — ЗША, Кітай, Вялікабрытанія, Індыя, Сінгапур, Германія, Японія, Малайзія, Тайланд. Прэферэнцыяльны гандлёвы статус з краінамі ЕС дазваляе бязмытна ўвозіць шмат якія ланкійскія тавары на еўрапейскі рынак. Аб’ём прамых замежных інвестыцый у 2005 годзе склаў 110 млн долараў ЗША, галоўнымі фундатарамі застаюцца ЗША, Японія, Індыя і краіны ЕС. Гандлёвы абарот з Беларуссю у 2012—2016 гг.. паменшыўся з 46 да 21 млн долараў[10]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia