Эла Марленаўна Лібанава

Эла Марленаўна Лібанава
укр.: Елла Марленівна Лібанова
Дата нараджэння 12 лютага 1950(1950-02-12) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці эканаміст
Навуковая сфера эканоміка і дэмаграфія
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Q20068927?
Член у
Узнагароды

Эла Марленаўна Лібанава (укр.: Елла Марленівна Лібанова; нар. 12 лютага 1950(1950-02-12), Кіеў) — украінскі вучоны ў галіне сацыяэканомікі, дэмаграфія і эканомікі працы, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Украіны (2009, член-карэспандэнт з 2002), доктар эканамічных навук (1992), прафесар (2000), заслужаны эканаміст Украіны (2002). Дырэктар Інстытута дэмаграфіі і сацыяльных даследаванняў імя М. В. Птухі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны. Першая за гады існавання НАНУ жанчына — член яе прэзідыума[1].

Біяграфія

Скончыла Кіеўскі інстытут народнай гаспадаркі імя Д. С. Каротчанка у 1971 годзе. У 1977 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю, у 1993 годзе абараніла доктарскую дысертацыю.

З 1971 па 1977 гады — працавала ў Кіеўскім інстытуце народнай гаспадаркі імя Д. С. Каротчанка (інжынерам, затым малодшым навуковым супрацоўнікам).

З 1977 па 2000 гады — працавала ў Савеце па вывучэнні прадукцыйных сіл Украіны НАН Украіны (ад пасады старэйшага інжынера да загадчыка аддзела).

З 2000 па 2005 гады — навуковы кансультант Прэзідэнта Украіны.

У 2002 годзе абрана членам-карэспандэнтам НАН Украіны па спецыяльнасці «Эканоміка працы». Першая жанчына, абраная членам-карэспандэнтам, а затым і акадэмікам аддзялення эканомікі НАН Украіны[1].

З 2003 года — намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута дэмаграфіі і сацыяльных даследаванняў імя М. В. Птухі НАН Украіны, створаны ёю разам з акадэмікам НАН Украіны С. І. Піражковым.

З 2007 года ўзначальвае Інстытут дэмаграфіі і сацыяльных даследаванняў імя М. В. Птухі НАН Украіны.

У 2009 годзе абрана акадэмікам НАН Украіны па спецыяльнасці «Сацыяэканоміка». З 2009 года — акадэмік-сакратар аддзялення эканомікі НАН Украіны[2].

Прафесар Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі, выкладае курс «Сацыяльная статыстыка» на эканамічным факультэце.

З’яўляецца аўтарам больш за 200 прац, апублікаваных ва ўкраінскіх і міжнародных навуковых выданнях, у тым ліку больш за 30 навуковых публікацый у міжнародных выданнях — ААНСусветнага банкаЮНІСЕФМАП і іншых.

Узнагароды

  • Ганаровая грамата Кабінета Міністраў Украіны (2003).
  • Падзяка Кабінета Міністраў Украіны (2004).
  • Ордэн княгіні Вольгі III ступені (2009)[3].
  • Ордэн княгіні Вольгі II ступені (2013)[4].
  • Ордэн княгіні Вольгі I ступені (2021)[5].

Крыніцы

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya