Інстытут дэмаграфіі і праблем якасці жыцця НАН Украіны
Інстытут дэмаграфіі і праблем якасці жыцця НАН Украіны[1] — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне дэмаграфіі і сацыяэканомікі. Інстытут дэмаграфіі і сацыяльных даследаванняў імя М. В. Птухі НАН Украіны быў створаны ў 2002 годзе акадэмікамі Сяргеем Піражковым, які ўзначальваў інстытут у 2003—2007 гадах, і Элай Лібанавай, якая ўзначальвае інстытут з 2007 года. Установа з’яўляецца пераемнікам Дэмаграфічнага інстытута Усеўкраінскай акадэміі навук, які працаваў у 1918—1938 гг. З 2009 г. інстытут носіць імя выдатнага ўкраінскага статыстыка і дэмографа, заснавальніка Дэмаграфічнага інстытута Усеўкраінскай акадэміі навук Міхаіла Васільевіча Птухі. У 2023 аб’яднаны з Інстытутам эканомікі прыродакарыстання і сталага развіцця НАН Украіны[2] ў Інстытут дэмаграфіі і праблем якасці жыцця НАН Украіны. Кірункі навуковых даследаванняў
Структура
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia