ЭлектрагрыльЭлектрогриль с ТЭНам Электрагрыль, электрычны грыль — грыль , служачы для падрыхтоўкі ежы і ў апошні час усё больш шырока ўжываецца ў побыце. БудоваЯк правіла электрагрыль вырабляецца з нержавеючай сталі, з асаблівым антыпрыгарным пакрыццём. Існуюць розныя тыпы электрагрыляў — ад стацыянарных бетонных мадэляў, якія выкарыстоўваюцца ў кафэ і рэстаранах, да сціплых бытавых электрагрыляў, якія ўжываюцца толькі ў побыце. Аб’ядноўвае іх аднолькавая канструкцыя — мяса і іншыя прадукты, якія рыхтуюцца ў грылі, апрацоўваюцца толькі пры дапамозе электраэнергіі. Існуюць нават электрычныя вяндлярні, якія часта адносяць да электрагрыляў. Сфера выкарыстанняУ сферы грамадскага харчавання, электрагрылі выкарыстоўваюцца ў першую чаргу для падрыхтоўкі страў з мяса. Як правіла, яны выкарыстоўваюцца ў невялікіх кропках грамадскага харчавання, радзей у буйных кафэ або рэстаранах. Але найбольш масава электрагрылі прымяняюцца ў хатняй гаспадарцы. Тут іх ужываюць не толькі для гатавання страў з мяса, але і для шматлікіх страў з гародніны і іншых прадуктаў. Існуе каласальная колькасць рэцэптаў для электрагрыляў. Гісторыя з’яўлення на рынкуПершыя электрагрылі з’явіліся ў продажы ў пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзе. У Расіі яны пачалі прадавацца ў 90-я гады, калі адкрыліся межы і ў краіне з’явіліся тавары з-за мяжы. У той час, яны былі ў навіну і каштавалі вельмі дорага. Па-сапраўднаму масавы попыт на электрагрылі з’явіўся ў апошнія дзесяць гадоў, калі іх кошт упаў настолькі, што іх купля стала рэальнасцю для любой сярэднестатыстычнай сям’і. У СССР электрагрылі выпускаліся з 70-х гадоў. ПеравагіКлючавая перавага электрагрыляў перад астатнімі мадэлямі — яны залежаць толькі ад электраэнергіі і іх можна спакойна выкарыстоўваць дома[1]. Практычна ўсе астатнія віды грыляў падыходзяць толькі для прымянення на свежым паветры. Электрагрыль можа прымяняцца для гатавання ежы дома. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia