СокавыціскалкаСокавыціскалка — прылада для выціскання соку з садавіны, ягад і гародніны. Звычайна ўяўляе сабой просты прэс для пладоў. ВідыУ залежнасці ад прылады адрозніваюць ручныя, механічныя і электрычныя сокавыціскалкі. Ручныя![]() Ручныя цытрынавыціскалкі з’яўляюцца найпростым спосабам атрымання соку з пладоў цытрусавых раслін. Ручная шнэкавая сокавыціскалка прызначана для атрымання сокаў з мякаццю з таматаў, яблыкаў, парэчак, вінаграда, а таксама пюрэ са сліў і абрыкосаў. Прынцып працы шмат у чым нагадвае ручную мясарубку. Механічныя![]() Прылада механічных сокавыціскалак носіць некалькі больш складаны характар. Для адціскання соку выкарыстоўваецца рычаг, які стварае неабходны ціск. Электрычныя![]() Электрычныя сокавыціскалкі ў якасці прывада выкарыстоўваюць электрычныя рухавікі, якія прыводзяць у кручэнне тарку, якая здрабняе мякаць садавіны і гародніны, і сепарацыйную сетку, якая прапускае сок, што выцякае пад дзеяннем цэнтрабежнай сілы, і ўтрымлівае цвёрдыя часціцы. Далей сок сцякае ў шклянку, прыстасаванне якой дазваляе аддзяліць сок ад пены, якая ўтвараецца падчас адцісканняў. Выдаленне цвёрдага астатку ажыццяўляецца або ўручную (з дапамогай спецыяльных лапатак-экстрактараў), або аўтаматычна (пад дзеяннем цэнтрабежнай сілы) пры выкарыстанні сепарацыйнай сеткі ў выглядзе ўсечанага конусу. Электрычныя сокавыціскалкі бываюць некалькіх відаў:
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia