КавамолкаКавамолка, кававы млынок — прылада для ручнога, механічнага ці электрычнага драбнення кававых зерняў і іншых сыпкіх прадуктаў (цукру, сухароў і г. д.) з дапамогай жорнаў, якія верцяцца, адлегласць паміж якімі рэгулюецца шрубай. Асноўная перавага выкарыстання кавамолкі — гэта магчымасць атрымання свежаразмолатага прадукта непасрэдна перад заварваннем напою, што спрыяе захаванню высокіх смакавых якасцяў і водару. Прылада кавамолкі захавала сваю канструкцыю практычна нязменнай з моманту першага з’яўлення ў пачатку XVI стагоддзя ў Сірыі (па іншых дадзеных у Іспаніі). Цыліндрычная форма сучасных ручных кавамолак прыйшла з краін Усходу. У цяперашні час на рынку прапануецца шырокі спектр электрычных кавамолак, якія могуць сумяшчацца з кававаркамі і іншымі прыладамі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia