Электра (плеяда)
Эле́ктра (стар.-грэч.: Ἠλέκτρα, познелац. Electra; часам Электрыёна) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[3] адна з Плеяд. Дачка Атланта[4] і Плеёны. Каханая Зеўса, якая нарадзіла яму дзяцей: Дардана, заснавальніка Траянскага царства і родапачынальніка дынастыі Дарданідаў, Ясіёна[5] (або Ээтыёна[6]). Паводле некаторых аўтараў, іх дачкой была таксама Гармонія, жонка Кадма, заснавальніка Фіваў (паводле іншых аўтараў, Гармонія — прыёмная дачка Электры). Калі Электра, падвяргаючыся гвалту, звярнулася па дапамогу да Паладыя, Зеўс скінуў Паладый разам з Атэ на зямлю Іліёна[7]. Легенды пра Электру прымяркоўваліся да вострава Самафракіі[8], які атрымаў назву «вострава Электры», і дзе, паводле падання, Зеўс уступіў з Электрай у сувязь. Рэчка Электра была ў Месеніі[9]. Стала зоркай, але зорка свеціць слаба, з прычыны таго, што страціла Трою[10]. Гледзячы на загінулую Трою, яна сышла з нябёсаў[11]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia