Электрычная індукцыя
Электрычная індукцыя, ці электрычнае зрушэнне — вектарная велічыня, роўная суме вектара напружанасці электрычнага поля і вектара палярызацыі. У СІ: . У СГС: . Велічыня электрычнай індукцыі ў сістэме СГС вымяраецца ў СГСЭ або СГСМ адзінках, а ў СІ — у кулонах на м² (L−2TI). У рамках СТА вектары і аб'ядноўваюцца ў адзіны тэнзар, аналагічны тэнзару электрамагнітнага поля. Вызначальныя ўраўненніУраўненні для вектара індукцыі ў СГС маюць выгляд (2ая пара ўраўненняў Максвела) Тут — шчыльнасць свабодных зарадаў, а — шчыльнасць току свабодных зарадаў. Увядзенне вектара , такім чынам, дазваляе выключыць з ураўненняў Максвела невядомыя малекулярныя токі і палярызацыйныя зарады. Матэрыяльныя ўраўненніДля поўнага вызначэння электрамагнітнага поля ўраўненні Максвела неабходна дапоўніць матэрыяльнымі раўнаннямі, якія звязваюць вектары і (а таксама і ) у рэчыве. У вакууме гэтыя вектары супадаюць, а ў рэчыве сувязь паміж імі часта мяркуюць лінейнай: Велічыні ўтвараюць тэнзар дыэлектрычнай пранікальнасці. У прынцыпе, ён можа залежаць як ад кропкі ўнутры цела, так і ад частаты ваганняў электрамагнітнага поля. У ізатропных асяроддзях тэнзар дыэлектрычнай пранікальнасці зводзіцца да скаляра, так званай дыэлектрычнай пранікальнасці. Матэрыяльныя ўраўненні для набываюць просты выгляд Магчымыя асяроддзі, для якіх залежнасць паміж і з'яўляецца нелінейнай (у асноўным — сегнетаэлектрыкі). Межавыя ўмовыНа мяжы двух рэчываў скачок нармальнай кампаненты вектара вызначаецца паверхневай шчыльнасцю свабодных зарадаў:
Тут — нармальная вытворная, — кропка на паверхні раздзела, — вектар нармалі да гэтай паверхні у дадзенай кропцы, — паверхневая шчыльнасць свабодных зарадаў. Ураўненне не залежыць ад выбару нармалі (знешняй або ўнутранай). У прыватнасці, для дыэлектрыкаў ураўненне азначае, што нармальная кампанента вектара непарыўная на мяжы асяроддзяў. Простага ўраўнення для датычнага складніка запісаць нельга, ён павінен вызначацца з межавых умоў для і матэрыяльных ўраўненняў. Літаратура
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia