Элтан Аруда
Э́лтан да Сі́лва Ару́да (парт.: Helton da Silva Arruda; нар. 18 мая 1978, Сан-Гансалу, Бразілія) — бразільскі футбаліст, брамнік. За нацыянальную зборную Бразіліі правёў 3 матчы і стаў уладальнікам Кубка Амерыкі. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам партугальскага клуба «Фрэамунды». Кар’ераГульняваяКар’еру пачаў у роднай Бразіліі, выступаючы за клуб «Васка да Гама», разам з якой заваяваў шэраг трафеяў. У 2002 годзе перабраўся ў Партугалію, дзе далучыўся да складу клуба «Лейрыя». 9 сакавіка 2003 года дэбютаваў за клуб у матчы супраць «Акадэмікі», які скончыўся з лікам 3:1. У канцы сезону 2004/05 падпісаў кантракт з клубам «Порту». Першыя сезоны ў новым клубе правёў на лаўцы запасных ігракоў, бо на той час за «цмокаў» выступаў выбітны ігрок Вітор Бая. З цягам часу заняў месца асноўнага брамніка клуба. Пакінуў «Порту» ўлетку 2016 года. 15 лістапада 2006 года Элтан дэбютаваў у зборнай Бразіліі ў таварыскім матчы супраць зборнай Швейцарыі. У 2007 годзе Элтан уваходзіў у склад зборнай у розыгрышы Кубка Амерыкі, дзе Бразілія стала пераможцам турніру, аднак на пляцоўку брамнік не выходзіў. ТрэнерскаяУ студзені 2018 года пачаў трэнерскую кар’еру, узначаліўшы клуб «Фрэамунды» з трэцяга дывізіёна Партугаліі. ДасягненніКлубныя«Васка да Гама»:
«Порту»:
МіжнародныяБразілія:
КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia