Эльвіра Уладзіміраўна Герман
Эльвіра Уладзіміраўна Герман (нар. 9 студзеня 1997) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў бегу з бар’ерамі. Чэмпіёнка Еўропы (2018). Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа. ДасягненніСярэбраная прызёрка летніх юнацкіх Алімпійскіх гульняў 2014 года ў Нанкіне ў бегу на 100 метраў з бар’ерамі з вынікам 13,38. Чэмпіёнка Еўропы сярод юніёраў 2015 года ў Эскільстуне ў бегу на 100 метраў з бар’ерамі з вынікам 13,15. Чэмпіёнка свету сярод юніёраў 2016 года ў Быдгашчы ў бегу на 100 метраў з бар’ерамі з вынікам 12,85[3]. 13 мая 2018 ў французскім Манжэроне прабегла 100 метраў з бар’ерамі за 12,73 сек., устанавіўшы асабісты рэкорд[4]. 9 жніўня 2018 Эльвіра Герман стала чэмпіёнкай Еўропы ў бегу на 100 м з бар’ерамі, у фінале кантынентальнага форуму ў Берліне беларуска паказала вынік 12,67 сек, у фінішным створы апярэдзіўшы дзвюх саперніц з Германіі[5], таксама яна ўстанавіла нацыянальны рэкорд (U-23). Эльвіра Герман — уладальніца звання «Узыходзячая зорка» 2018 года па версіі Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі. Таксама яна з’яўляецца самай маладой спартсменкай, якой удалося стаць чэмпіёнкай Еўропы ў бегу на 100 метраў з бар’ерамі за ўсю гісторыю кантынентальных спаборніцтваў[6]. Асноўныя вынікі
Грамадская дзейнасць18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[7]. 27 жніўня, на сустрэчы з кіраўніцтвам Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, бар’ерыстка заявіла, што гатовая змяніць спартыўнае грамадзянства, калі яе будуць прэсаваць. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia