Эліза Спірапалі
Эліза Спірапалі (алб.: Elisa Spiropali) (15 сакавіка 1983, Тырана, Народная Сацыялістычная Рэспубліка Албанія) — албанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Дзяржаўны міністр па сувязях з парламентам у другім урадзе Рамы з 2019 года. БіяграфіяВучылася два гады ў гімназіі імя Кемаля Стафы ў Тыране, затым у Каледжы аб'яднанага свету імя Лестэра Пірсана у Канадзе, пасля атрымання стыпендыі ў якасці адной з пяці найлепшых школьнікаў Албаніі. У 2005 годзе скончыла амерыканскі жаночы Каледж Маўнт-Халіёк у штаце Масачусэтс, атрымала ступені бакалаўра эканомікі і бакалаўра паліталогіі. Правяла адзін семестр у Буэнас-Айрэсе, каб вывучыць эканамічны крызіс у Аргентыне. У 2007 годзе атрымала стыпендыю Універсітэта Сусекс[1]. З 2009 года член Сацыялістычнай партыі Албаніі. Была кандыдатам на парламенцкіх выбарах 2009 года, аднак не прайшла ў парламент. Была выбрана прэзідэнтам Форума еўрасацыялістычнай моладзі Албаніі (FRESSH). З'яўлялася дэпутатам муніцыпалітэта Тыраны і прэс-сакратаром Прэзідыума Сацыялістычнай партыі Албаніі[1]. З кастрычніка 2013 па сакавік 2015 года з'яўлялася генеральным дырэктарам Галоўнага мытнага ўпраўлення[1]. Па выніках парламенцкіх выбараў 2017 года абрана дэпутатам Народнага сходу Албаніі ад Сацыялістычнай партыі Албаніі ў акрузе Корча. Пераабрана 25 красавіка 2021 года ў акрузе Тырана. Займала пасады намесніка старшыні парламенцкай групы сацыялістаў і намесніка старшыні Камітэта па працы, сацыяльных пытаннях і ахове здароўя з 2017 па 2019 год[1]. 17 студзеня 2019 года прызначана Дзяржаўны міністр па сувязях з парламентам ў другім кабінеце другім урадзе Рамы. Змяніла Эрманелу Фелай падчас рэарганізацыі кабінета міністраў пасля студэнцкіх і антыкарупцыйных пратэстаў. Захавала пасаду ў трэцім кабінеце Рамы[2]. Сям'яЗамужам. Двое дзяцей[1] Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia