Эма Пятроўна Галавач
Эма Пятроўна Галавач (нар. 1 мая 1961, Ютэрбаг, Германія) — беларускі эканаміст. Доктар тэхнічных навук (2001), кандыдат эканамічных навук (1992), прафесар. БіяграфіяСкончыла Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Эканоміка і арганізацыя будаўніцтва», 1983; аспірантура, 1990). Працавала ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце (1985—2018, прафесар кафедры сусветнай эканомікі, маркетынгу, інвестыцый, у 1999—2004 — загадчык кафедры), Акадэміі фізічнага выхавання Юзафа Пілсудскага ў Варшаве (Бяла Падляска, Польшча; з 2018, прафесар кафедры гуманітарных і сацыяльных навук). Навуковыя інтарэсы: павышэнне арганізацыйнай надзейнасці і ўстойлівасці прадпрыемстваў інвестыцыйна-будаўнічага комплексу; даследаванне паводзін спажыўцоў на рынку турысцкіх паслуг. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia