Акадэмія фізічнага выхавання Юзафа Пілсудскага ў Варшаве
Акадэмія фізічнага выхавання Юзафа Пілсудскага ў Варшаве (польск.: Akademia Wychowania Fizycznego Józefa Piłsudskiego w Warszawie) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве і спецыялізацыяй у сферы фізкультуры і спорту. ГісторыяУ 1927 годзе на першым пасяджэнні Навуковага савета па фізкультуры пад старшынствам маршала Юзафа Пілсудскага дырэктар Цэнтральнай ваеннай школы гімнастыкі і спорту ў Познані прапанаваў стварыць прафесійную школу, якая павінна была б навучаць настаўнікаў фізкультуры для патрэб школ і вайскоўцаў. Быў створаны камітэт па арганзацыі навучальнай установы, названай Цэнтральным інстытутам фізічнага выхавання, які дзейнічаў да 1939 года. Аднаўленне яго пасля вайны было вельмі хуткім. Заняткі для 108 студэнтаў пачаліся 2 снежня 1946 года. Дэкрэт Савета Міністраў ПНР ад 27 ліпеня 1949 года ператварыў школу ў цывільную вучэльню пад назвай Акадэмія фізічнага выхавання імя генерала Караля Свярчэўскага. На чале яе стаў рэктар. У тым жа годзе па ініцыятыве студэнтаў і супрацоўнікаў быў створаны ўніверсітэцкі спартыўны клуб AZS-AWF Warszawa, які існуе да цяперашняга часу. У 1953 годзе на падставе Закона аб вышэйшай адукацыі ад 15 снежня 1951 года былі створаны кафедры і навуковыя цэнтры. У 1952 годзе пачалі функцыянаваць завочныя курсы. Структура
Напрамкі падрыхтоўкі
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia